?

Log in

No account? Create an account
z_hary Below are the 10 most recent journal entries recorded in the "z_hary" journal:

[<< Previous 10 entries]

сьнежня 16, 2013
08:01 pm

[Спасылка]

Голас
Цяпер мой голас можна пачуць і тут http://litradio.by/fanateka/1072-natalka-harytanyuk.html
Дзякуй Насце Манцэвіч :)

(11 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

сьнежня 6, 2013
08:13 pm

[Спасылка]

Плакала ад шчасця :)
Зайшла ад maggalia да oksmyas - а там перапост, які я прапусціла калісьці. А цяпер насмяялася так, што перацягваю і сабе. Нешта падобнае здаралася і на харэаграфіі з нашым незабыўным ВэВэ. Помню, "не ходзім пад сябе" (гэта значыла - паспрабуйце зрабіць больш шырокую разножку) і "прагінаем спінку так, каб здавалася, што ў вас толькі адна маленькая кішка ўсярэдзіне, і та - простая."
Аксана - прывітанне!!!
Оригинал взят у oksmyas в Наверное, все репетиции немножко похожи...
Оригинал взят у maggalia в Возможно, это уже мелькало в ленте
Но тут столько прекрасного, что не могу не поделиться!
Многое знакомо из рассказов родственников!

Оригинал взят у art_nadzor в Фразы дирижеров симфонических оркестров
Было бы ошибкой думать, что в симфонических оркестрах играют идеальные люди. С идеальным слухом, непревзойденной техникой и бесконечным дирижерским терпением.
Дирижеры симфонических оркестров, ругаясь на неповоротливых оркестрантов, отжигают никак не хуже армейских чинов. Даже лучше. Поскольку делают это тонко, изящно и очень интеллигентно.

·        Остались всего три репетиции до пoзoра!
·        Я говорю: трубы! А они, глянь, oбнимaются, цeлуются.
·        У Шостаковича много нот, и они всё время меняются.
·        То, что не совпадает с текстом увертюры — сами посмотрите пальцами.
·        Я скажу вам сейчас, какие тут ноты — вы очень удивитесь.
·        Это вам не симфонический оркестр, здесь в толпе не спрячешься, надо играть чисто!
·        Играйте не то, что я требую, а то, что написано в нотах.
·        Надо сыграть так, словно вы немножко выпили и никуда не спешите.
Чытаць болей...Collapse )

(Пракамэнтаваць)

лістапада 29, 2013
10:35 pm

[Спасылка]

На бягу
Два тыдні таму Багдан пайшоў :) Не, не пайшоў – паляцеў. Ён носіцца так паміж снамі, што як толькі прыходзіць час заснуць – вырубаецца на бягу – і на бягу ж я спрабую начапіць на яго памперс. І спіць усё яшчэ тры разы ў дзень. І толькі ў гэты час маўчыць і не лётае.
А так у нас рэжым вясёленькі: пад’ём а палове на пятую – ці, у лепшым выпадку, а пятай. І – паехалі: запальваем усе лямпы, якія ёсць дома (інакш я проста не прачнуся) і катаем па чарзе ўсе сем машынак па перыметры пакоя. Пасля трошкі танчым (гэта асобнае відовішча – я паказала яму ча-ча-ча, і Бодзька цяпер, пачуўшы музыку, выцягвае рукі, заводзіць іх за спіну, прысядае і ідзе бокам, роўненька ўбок), снедаем толькі пры ўмове, што нам дадуць лыжку і гэтай лыжкай мы будзем САМІ тыкаць у кашу і кідаць ёй у шпалеры, чысцім зубы, вырываем у мамы шчотку і гвалтам чысцім зубы маме, святому Міколу на календары на лядоўні, Джойсу на партрэце над столікам і татку, калі пашанцуе.
Са стоса стракатых цікавых кніжак мы нязменна выцягваем “Дыктатара” і аж задыхаемся ад радасці, гартаючы ў соты раз адны і тыя ж старонкі. Дзетак на пляцоўцы палохаем радасным крыкам – таксама на ўдыху, а не на выдыху, атрымліваецца злавесна – некаторыя дзеткі хаваюцца за маміны ногі… Калі мама спрабуе выскачыць на паўхвілінкі на кухню – каб прыгатаваць супчык – Багдан стралой ляціць да дзвераў, якія я абачліва паспяваю зачыніць за сабой, і б’е ў іх так, што на кухні падскоквае партрэт Джойса з пачышчанымі зубамі.
Мі ўонт іт, бат мі ўайт, - крычу я з кухні павучальна.
Сільна разумная? – крычыць мне Бодзька ў адказ і спрабуе вынесці дзверы.
І я вымушаная крычаць: Гары, хелп!!!Тады з кабінета выходзіць наш ратаўнік-тата, бярэ падпашкі маленькага бармалея і забірае яго на мульцік да сябе.
Праз поўгадзіны я знаходжу іх абодвух у поўным шчасці – яны назіраюць за смоўжыкам, які робіць ку-ку, і заліваюцца смехам. Затое калі я забіраю сына назад, ён верашчыць, б’е мяне па рэбрах, у пячонку, шчыпаецца за нос, выгінаецца, караскаецца мне на плечы і дэмаралізуецца цалкам. Аж пакуль я не дастаю сем чароўных машынак. Мы катаем іх па перыметры пакоя разам і забываем пра ўсе крыўды.
І так цэлы дзень. Дзень у дзень, дзень у дзень. Ніколі ў жыцці так хутка дні не праляталі.
Праз два тыдні нам будзе год.
Гараскопы прадказваюць Багдану на гэты месяц – удалае набыццё рухомай маёмасці (драўляны конь на дзень нараджэння?), Ігару – спрыяльны час для навядзення парадку (J у нас усё яшчэ капітальны рамонт – на тым тыдні памянялі батарэі і вось-вось будуць здымаць калонкі – бруду хапае), а мне – раптоўны кар’ерны рост (што гэта значыць – мне нават страшна падумаць).

(3 камэнтара | Пракамэнтаваць)

кастрычніка 10, 2013
08:50 pm

[Спасылка]

Далучылася...
Оригинал взят у taberko в Новогодне-Рождественский книгообмен

(Пракамэнтаваць)

кастрычніка 8, 2013
10:03 pm

[Спасылка]

Прыг-скок
Іншыя мамы як мамы - сядзяць у баку ад дзіцячай пляцоўкі, напамажаныя і з тэлефонамі. А я: "Глядзі, сынку, як мама ўмее!" -  і скок на турнік. Каб уразіць Багданчыка фінтом з воркаута. Энд снэп, - як спяваецца ў адной дзіцячай песні пра кракадзіла, які жэр малпачак. Ляжу. Разагнуцца не магу. Руку падняць не магу. Пастагнываю...
Далей паліклініка, бальніца, рэнтген, паліклініка, мануальшчык-тэрарыст... У рэшце - разагнулася і руку падняла, але ўсё баліць. Бог з ім - з болем, - бадзёра сказаў мануальшчык і павярнуў маю галаву на 190 градусаў...
Ну чаму на старасці год Бог адшчыкнуў мне розуму?
Вось цяпер адна асалода - чытаю http://litrazh.org/name/maks-shchur і цешуся за Макса Шчура.

(10 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

верасьня 23, 2013
08:24 pm

[Спасылка]

Інтэрвію са мной :)
http://www.velvet.by/articles/stil-zhizni/aksamitavaya-belarus/aksam-tavaya-belarus-natalka-kharytanyuk-svaya-p-smenn-tsa

(2 камэнтара | Пракамэнтаваць)

жніўня 25, 2013
10:04 pm

[Спасылка]

Душэўнае
На дзень народзінаў прыязджаў мой мілы Гары.
Ён ужо паехаў – а на палічцы застаўся стаяць стос душэўных кніг. Я так і прасіла – прывезьці мне чаго-небудзь душэўнага. Можа, кітайцаў.
І Гары прывез: Бгагаватгіту, “Імёны” Адама Глобуса, “Вершы з куфра” Эмілі Дзікінсан, “Анонс” Юра Пацюпы, Гайдэгера і апавяданні аднаго амерыканца, які піша “ачышчальныя гісторыі пра сустрэчы з прывідамі”.
Па Бгагаватгіце мы адразу і пагадалі. Кніга нас папярэдзіла, што “злосць мнагастрашная мудрасці замінае”. І гэта праўда. Я ўжо некалькі год пры любой нагодзе прашу сабе мудрасці. Каб дабрыня і пяшчота нікуды ніколі ад нас не знікалі. Каб прычакаць старасць з такім жа выразам вачэй, як у бабулечкі на здымку uladzimer http://uladzimer.livejournal.com/1029193.html.
Сёння ж узяла “Імёны” Адама Глобуса. А з іх якраз і палілася тая самая дабрыня. Быццам бы нечакана – ды не зусім. Прачытала словы пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча – на душы пасвятлела. Самой захацелася калі-небудзь прамовіць дарагія рэчы “ад імя”, з сярэдзіны. Толькі для гэтага трэба паверыць у рэчаіснасць, пагрунтоўнець. Падумалася, што Адам Глобус так можа, бо ён з году Сабакі. Цэлая тэорыя пра Сабак нарадзілася. Паглядзіце на Марыю Мартысевіч, Марыну Казлоўскую. Яны таксама Сабакі – і нейкія… усе яны без чарваточыны. Такія маюць права гаварыць пра рэчаіснасць, бо бачаць яе вельмі (адзіна?) канкрэтнай, уважліва разглядаюць, і пасля яшчэ ўсё помняць...

(4 камэнтара | Пракамэнтаваць)

ліпеня 12, 2013
10:41 pm

[Спасылка]

На Пятра і Паўла
Ю-ху!!!!!!!!!! Да нас у Берасце завіталі першыя госці :) На Пятра і Паўла нас з Багданчыкам праведала Маша Пушкіна!!!!!!!!!!! І прывяла з сабой маладога літаратара Паўла Капанскага... Мы пагудзелі згадалі Паўлаў, Пётраў, павіншавалі Бодзю (яму сёння сем месяцаў), а пасля... нас выкурыла бабуся з хаты :))) Літаральна. Пакуль мы гулялі, яна падпаліла не там газ - і пусты рандолек саскварыўся. Правёўшы гасцей, я зразумела, што дым не выветрыш так хутка - ён уеўся ў сцены. За некалькі хвілін выклікала таксі, скінула ў пакет самае неабходнае, закінула Багдана ў слінг - і пераехала да бацькоў. Цяпер - зусім нечакана - я тут. За маміным кампутарам. Шкада, што не выцягнула бабулю з сабой - яна заўпарцілася і з роднай хаты выязджаць адмовілася.
Згадаўся Сэлінджэр: жыццё - гэта пераход з адных маленькіх пакойчыкаў у другія. Непрадказаны і нечаканы.
Затое сюды, да бацькоў, прыехала парадная цёця з маімі стрыечнымі братам і сястрой - павіншаваць нас са святам. Так, тут усё вельмі сур'ёзна: Пятра і Паўла чакаюць і адзначаюць. Закалыхаўшы Бодзьку, я паспела яшчэ дзве гадзіны пасядзець ва ўрачыстай кампаніі. І згадала вось такі сонечны дзень - чатыры гады таму, у гасцях у маіх стрыечных братоў з Украіны - Пэтра і Павла:



З братамі - Пэтром і Павлом

(7 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

ліпеня 10, 2013
10:40 pm

[Спасылка]

Цёцін метад
Дзёрзкія прыгожыя дзяўчаты маёй маладосці пабраліся з жыццём - і паглохлі да тонаў. Асабліва калі ўбіваюцца ў тэму гендэрнай справядлівасці.
Не чуюць іроніі. Пляжаць чужыя жарты. Задаюць лішнія пытанні.
А мне ў дзяцінстве так цёця пра гэта казала:
- Гэта ў іх там - на далёкім захадзе - людзі пнуцца прабрацца за межы полу і ўзросту, колеру і формы. А мы бярэм сілу са сваіх абмежаванняў.
Хто - мы? - спытала я тады для пэўнасці.
Канфуцыянцы, канечне, - весела адказала яна, і я цвёрда вырашыла: пра справядлівасць лепш не думаць зусім.



Tags:

(Пракамэнтаваць)

ліпеня 6, 2013
10:09 pm

[Спасылка]

І нечай уладай...
IMG_20120719_125547
Я і дагэтуль там яшчэ
Пакуль Багданчык спаў, чытала Стральцова... Згадвала такую жоўтую ваду... Згадвала і Пах летняй травы, але кнігі тут няма, каб перачытаць... Ссумавалася. Вось ён - наш леташні Нёман

Месцазнаходжаньне: яшчэ там

(Пракамэнтаваць)

[<< Previous 10 entries]

Распрацавана LiveJournal.com